wd wp Пошук:

Паэтычная вольнасць

Паэты́чная во́льнасць (лац.: licentia poetica) — наўмыснае або міжвольнае адступленне ад агульнапрынятых моўных нормаў у вершаваных творах дзеля захавання ў іх метрычнага малюнка ці рыфмы. Гэта могуць быць неўласцівыя для літаратурнай мовы словы, націскі, слоўныя скарачэнні і г. д. Так, у вершы Я. Купалы «Беларускім партызанам» сустракаецца слова «гітлерцы» замест «гітлераўцы»: «Рэжце гітлерцаў паганых».

Злоўжываць паэтычнай вольнасцю нельга. Разам з тым яе трэба адрозніваць ад звычайнай моўнай неахайнасці аўтара.

Літаратура

  • Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік / В. П. Рагойша. — 3-е выд., дап. і дапр. — Мінск, 2004.
  • Рагойша, В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах / В. П. Рагойша. — Мінск, 2001.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэзія
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be