wd wp Пошук:

Паўлюк Прануза

Паўлюк Прану́за, сапраўднае імя Павел Кузьміч Прануза (18 сакавіка 1918, в. Вылева, цяпер Добрушскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь - 14 сакавіка 2007) — беларускі паэт.

Біяграфія

Скончыў у 1941 годзе Гомельскі педагагічны інстытут. У 19451978 гадах настаўнічаў у г. Нясвіж Мінскай вобласці. Друкаваўся з 1936 года.

Творчасць

У зборніку «Разгневаная зямля» (1946) біяграфія франтавога пакалення пазначана асабістай выверанасцю, суаднесена з уласным лёсам. Стваральная праца народа, вернасць грамадзянскага абавязку, трываласць маральна-этычных ідэалаў, гісторыя і сучаснасць адлюстраваны ў зборніках «Добрай раніцы» (1951), «У дальнім раёне» (1954), «Мае землякі» (1957), «Калі верыш» (1963), «Непаўторнасць» (1974), «Трываласць» (1978), «Сустрэчы» (1983), «Рукі салдата» (1990), «Памяць, памяць…» (1994). Піша для дзяцей (зборнікі «Добры дожджык», 1960; «Дзе вясны пачатак» 1965; «Вясновыя тэлеграмы», 1976; «Фарбы восені», 1982; «Звініць ручаёк», 1988).

Перакладаў з польскай, рускай, украінскай і іншых моў.

Творы

  • Родныя мясціны. Мн., 1968;
  • Мой аўтограф. Мн., 1988.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з украінскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be