Перакладчык
Перакладчык — спецыяліст, які займаецца перакладам, г. зн. стварэннем пісьмовага або вуснага тэксту на пэўнай мове, эквівалентнага пісьмоваму або вуснаму тэксту на іншай мове. Прафесійнае свята вусных і пісьмовых перакладчыкаў, Міжнародны дзень перакладчыка, адзначаецца 30 верасня.
Спецыялізацыя перакладчыкаў
- Вусныя перакладчыкі
- Перакладчыкі-сінхраністы
- Пісьмовыя перакладчыкі
- Тэхнічныя перакладчыкі
- Юрыдычныя перакладчыкі
- Перакладчыкі мастацкай літаратуры
Беларускія перакладчыкі
глядзіце Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі