wd wp Пошук:

Пераклады Бібліі на латышскую мову

Пераклады Бібліі на латышскую мову — пераклады Бібліі, выкананыя ў розныя гістарычныя перыяды рознымі аўтарамі з мэтай перакладу на латышскую мову.

Гісторыя

1685 годам датуецца пераклад Бібліі на латышскую мову. Гэты пераклад быў выканаў лютэранскі пастар Іаган Эрнст Глюк.

Пераклад паводле Іагана Эрнста Глюка неаднаразова перавыдаваўся. У другой палове XX стагоддзя ён падвяргаўся перагляду (1931 год), быў надрукаваны ў другой палове гэтага ж стагоддзя (1965 год) Аб’яднанымі біблейскімі таварыствамі ў Лондане. Галоўным рэдактарам з’яўляўся прафесар Эрнестс Блэсэ. У гэтым перакладзе выкарыстоўваліся традыцыйныя спалучэнні і літары ch і ŗ даваеннай Латвіі і латышоў у выгнанні.

У 1995 годзе Латвійскае біблейскае таварыства (LBB) распачала працу над новым перакладам Бібліі — Евангеллі і Дзеянні (у 1999 годзе), а таксама ўвесь Новы Запавет (у 2007 годзе). Выдавецкі дом «Zinātne» (бел.: «Навука») выпусціў шэраг кніг Старога Запавету ў некалькіх выданнях, між тым як пераклад Старога Запавету паводле LBB па-ранейшаму рыхтуецца да публікацыі. У 2005 годзе Латвійскім Біблейскім Таварыствам былі выдадзены Другакананічныя кнігі.

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пераклады Бібліі паводле моў Катэгорыя·Пераклады на латышскую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be