Пліній Малодшы
Плі́ній Малодшы (поўнае імя: Гай Пліній Цэцылій Секунд; лац.: Gaius Plinius Caecilius Secundus) (прыблізна 61 — 113) — старажытнарымскі палітычны дзеяч і пісьменнік, адвакат. Пляменнік і прыёмны сын Плінія Старэйшага. Калі Пліній Старэйшы загінуў падчас вывяржэння вулкана Везувія ў 79 годзе, Гай Цэцылій як спадчыннік змяніў сваё імя на Гай Пліній Цэцылій Секунд.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пліній Малодшы
- Лацінскія тэксты
- Падрабязная біяграфія Плінія малодшага (на англійскай мове)