wd wp Пошук:

Праперцый

Секст Праперцый (лац.: Sextus Propertius; паміж 50 і 45 да н.э., магчыма ў Асізіюме — хутка пасля 15 н.э.) — рымскі паэт . Да нашых часоў дайшлі чатыры кнігі яго элегій.

Праперцый сябраваў з Вергіліем і, таксама як і гэты апошні, карыстаўся заступніцтвам Мецэната. Многія яго вершы прысвечаныя жанчыне, якую ён заве Цынтыя (Cynthia), і сапраўднае імя якой, паводле Апулея, было Гостыя.

Праперцый быў досыць папулярны ў Рэнесанс і, гледзячы па ўсім, паўплываў у прыватнасці на творчасць Петраркі.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты I стагоддзя да н.э. Катэгорыя·Паэты Старажытнага Рыма Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be