Пятро Чабор
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чабор. Пятро Чабор (сапраўднае імя — Пётр Пятровіч Ільюкевіч; 24 красавіка 1954, Моўчадзь) — беларускі паэт.
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Моўчадзь Баранавіцкага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Працаваў дырэктарам Янавіцкага дому культуры, загадчыкам аўтаклуба пры аддзеле культуры Клецкага райвыканкама, настаўнікам у школах Клецкага раёна. З’яўляўся заснавальнікам і першым старшынёй Клецкага раённага Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.
Друкаваўся ў газетах «Звязда», «Мінская праўда», «Наша слова», «Настаўніцкая газета», часопісах «Вожык», «Вясёлка», «Беларуская мова і літаратура ў школе». Аўтар вядомага артыкула «Без загадаў і адміністравання», змешчанага ў калектыўным зборніку выступленняў дэлегатаў I з’езда ТБМ.
Зараз працуе ў міжнародным фондзе «Беларускі кнігазбор».
Творы
- Чабор П., Мельнік М. Скрыжаванне: Вершы. Мн.:МФ «Беларускі кнігазбор», 1996. ISBN 985-6138-01-7