Пятрусь Трафімавіч Бядулін
Пятрусь Трафімавіч Бядулін (1912, в. Дзернавая, Краснапольскі раён — 10 сакавіка 1940) — беларускі паэт.
Біяграфія
Вучыўся ў школе. У 1932 годзе працаваў у рэдакцыі Краснапольскай раённай газеты «Чырвоны сцяг». Пісаў артыкулы аб розных падзеях у жыцці раёна, але часцей вершы, якія друкаваліся нават у абласных і рэспубліканскіх газетах. Вершы «Наша Верка-піянерка» і «Ідуць масы ў калгасы» былі змешчаны ў чытанках для вучняў пачатковай школы.
З 1935 па 1937 гады служыў у Чырвонай Арміі ў Віцебску, узначальваў камсамольскую арганізацыю роты. Пасля дэмабілізацыі ў 1937 годзе працаваў у Крычаўскай раённай газеце, многа ездзіў па раёне, удзельнічаў у розных мерапрыемствах.
У 1939 годзе прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі. Ваяваў на Фінскім фронце. 10 сакавіка 1940 года смяротна паранены.
Рукапісы, допісы і вершы загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Літаратура
- Краснапольшчына літаратурная // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Краснапольскага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 2001. — С. 486—488.
- Лабаноўскі, Л. Верш, што вярнуўся з сталіцы… / Леанід Лабаноўскі // Лабаноўскі, Л. Землякі: гісторыя Краснапольшчыны ў асобах / Леанід Лабаноўскі. — Мазыр, 2004. — С. 226—228.
- Марзалюк, А. Выклік, агонь і задор / Аляксандр Марзалюк // ЛіМ. — 2009. — 26 чэрвеня. — С. 15.
- Пысін, А. Пятрусь Бядулін / А. Пысін // Магілёўская праўда. — 1977. — 16 ліпеня.