wd wp Пошук:

Пётр Іванавіч Валкадаеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валкадаеў. Пётр Іванавіч Валкадаеў (22 лістапада 1911 в. Кажамякі, Самарская губерня, цяпер Кінель-Чаркаскі раён Самарскай вобласці Расіі4 лістапада 1973) — беларускі літаратар.

Біяграфія

Нарадзіўся 22 лістапада 1911 года ў в. Кажамякі Самарскай губерні Расійскай імперыі (цяпер — Кінель-Чаркаскі раён Самарскай вобласці Расіі) у сялянскай сям’і. У 1929 годзе стаў працаваць трактарыстам у калгасе. Скончыў літаратурны факультэт Куйбышаўскага педагагічнага інстытута (1936), два гады працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў Кінель-Чаркасах.

У 1939 годзе прызваны ў Савецкую Армію. Служыў у якасці інструктара-літаратара дывізіённай газеты «Новый путь». У 1941 годзе ўдзельнічаў у баях на Заходнім фронце, быў кантужаны, у 1942—1944 гадах — у партызанскім атрадзе № 122 на Магілёўшчыне.

Пасля вайны працаваў у рэдакцыях газетаў «Советская Белоруссия», «Настаўніцкая газета», «Сталинская молодежь», карэспандэнтам «Литературной газеты». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1949 года.

Памёр 4 лістапада 1973 года.

Творчасць

Пісаў на рускай мове. Першы верш быў надрукаваны ў 1934 годзе ў часопісе «Волжская новь». Аўтар паэмы «Чандра» (1952), зборнікаў вершаў «Родная сторона» (1950), «Зеленая пристань» (1960), «Ливень» (1967), «Далекие сполохи» (1981), кнігі нарысаў «Строители» (1956), «Механізатар Андрэй Худзякоў» (1961), «Поиски квадрата» (1962), «Ветеран» (1963), кніжкі для дзяцей «Егоркины рапорты» (1958) і аповесці «Чей мальчишка?» (1961).

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be