wd wp Пошук:

Рагнед Малахоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малахоўскі. Рагнед Малахоўскі (нар. 5 верасня 1984, пасёлак Сеймчан, Магаданская вобласць, Расія) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і мастака. Паводле нацыянальнасці — беларус. У 1987 годзе разам з бацькамі і старэйшым братам вярнуўся ў Беларусь у Нарачанскі край (Мінская вобласць). Скончыў факультэт фінансаў і банкаўскай справы БДЭУ (2009). Працаваў грузчыкам, прадаўцом-кансультантам, выхавацелем у інтэрнаце, ахоўнікам гандлёвага цэнтра, фасадчыкам на будоўлі. Быў рэдактарам аддзела публіцыстыкі, крытыкі і літаратуразнаўства рэдакцыі часопіса «Полымя». У 2011 годзе з’яўляўся намеснікам галоўнага рэдактара, выконваючым абавязкі галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка». У 2012 годзе — адказны сакратар часопіса «Маладосць». У 2013 годзе — рэдактар аддзела рэдакцыі часопіса «Вожык», адказны сакратар часопіса «Белая вежа», галоўны спецыяліст Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». З 2014 года — рэдактар аддзела публіцыстыкі рэдакцыі часопіса «Полымя».

Творчасць

З 2003 года рэгулярна выступае з літаратурнымі творамі ў рэспубліканскай перыёдыцы (часопісы «Полымя», «Дзеяслоў», «Маладосць», газеты «ЛіМ», «СБ» і інш.), калектыўных зборніках і анталогіях. Вершы перакладаліся на рускую і балгарскую мовы. Аўтар паэтычных зборнікаў «Беражніца» (Мн.: «Мастацкая літаратура», 2005), «У дзённай мітусні» (Мн.: «Харвест», 2012), «Жыві!» (Мн.: «Чатыры чвэрці», 2014).

3 2006 займаецца фотамастацтвам (праводзіліся фотавыстаўкі ў Мінску і Лодзі (Польшча), фотапрацы публікаваліся ў перыядычных выданнях).

З 2006 піша электронную музыку (гучала ў эфіры некаторых FM-радыёстанцый).

Прызнанне

  • Член ГА «Беларускі саюз журналістаў» (з 2014 года)
  • Член ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» (з 2006 года; з 2009 года — член ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»)
  • Узнагароджаны дыпломам Саюза пісьменнікаў Беларусі «за вялікі ўклад у развіццё культуры і літаратуры Беларусі» (2007).
  • Фіналіст міжнароднага конкурсу маладых пісьменнікаў краін СНД «Садружнасць дэбютаў» (2008).
  • Лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі «Паэзія» за кнігу «У дзённай мітусні» (2012).

Зноскі

Літаратура

  • Рагнед Малахоўскі // Паэтычны тэатр Арт. С: Удзельнікі — Эл.рэсурс art-s.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be