Раман (Мацюшын)
Раман (Аляксандр Іванавіч Мацюшын, нар. 1954, с. Рабчэўск, Трубчаўскі раён, Бранская вобласць) — іераманах Рускай праваслаўнай царквы, паэт.
Біяграфія
Скончыў філалагічны факультэт універсітэта ў Элісце, працаваў у школе. У 1983 годзе прыняў манаскі пострыг у Пскова-Пячэрскай лаўры. Служыў на прыходах Пскоўшчыны і ў Кіева-Пячэрскай лаўры пасля яе адкрыцця. З 1985 года іераманах.
Аўтар духоўных вершаў і спеваў, член Саюза пісьменнікаў Расіі. З 1994 года жыве ў скіту Вятрова (Пскоўская вобласць).
Песні іераманаха Рамана і песні на яго вершы выконваюцца Жаннай Бічэўскай, Алегам Пагудзіным, Сяргеем Бязрукавым, Максімам Трошыным.
Сборнікі вершаў
- 1991 «Благословен идущий к Богу»
- 1991 «Камни святых алтарей»
- 1992 «Стихи покаянные»
- 1995 «Избранное»
- 2001 «Русский куколь»
- 2005 «Радоваться Небу»