wd wp Пошук:

Святлана Міхайлаўна Басуматрава

Святлана Міхайлаўна Басуматрава (22 лістапада 1946, Мазыр, Гомельская вобласць  — 29 мая 2016, Бабруйск) — беларуская паэтэса.

Біяграфія

Дзяцінства прайшло на Магілёўшчыне. У 1958 годзе сям’я выехала на цалінныя землі ў пасёлак Паспеліха Алтайскага краю, у 1962 годзе пераехала ў Баранавіцкі раён. Пасля заканчэння школы (1964) працавала старшай піянерважатай Вольнаўскай васьмігадовай школы пад Баранавічамі. У 1966—1969 гадах вучылася ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве (скончыла завочна ў 1986). Працавала ўчотчыкам у саўгасе «Савіцкі» Баранавіцкага раёна, выкладала беларускую і нямецкую мовы ў Крывошынскай і Федзюкоўскай сярэдніх школах Ляхавіцкага раёна. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1982 года.

Аўтар кніг паэзіі «Белая Бярэзіна» (1981), «Кветкі палявыя» (1985), «Званы чалавечнасці» (1988).

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Паэтэсы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be