Соф’я Аляксееўна Лысенка
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лысенка.
Соф’я Аляксееўна Лысенка (12 ліпеня 1922, с. Валява, Кіеўская вобласць, Украіна — 4 ліпеня 2002) — літаратуразнавец, крытык. Доктар філалагічных навук (1990), прафесар (1992). Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
Скончыла Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт, 1950).
Працавала ў СШ № 3 г. Чыты (з 1945, настаўнік, дырэктар), раённым аддзеле адукацыі (г. Хабараўск; з 1946, інспектар), СШ № 28 г. Мінска (1950—1956, настаўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1956, прафесар кафедры рускай літаратуры).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя рускай літаратуры; гістарычная проза; драматургія; гратэск у літаратуры.
Бібліяграфія
- Стилевые течения в советской драматургии 20-30-х годов : Романтика. Гротеск : автореферат диссертации … доктора филологических наук : 10.01.02 / Лысенко София Алексеевна. ― Москва, 1989.
- Исторический роман Рыбака «Переяславская Рада» : автореферат диссертации … кандидата филологических наук / С. А. Лысенко. ― Минск, 1958.
Зноскі
Літаратура
- Лысенка Соф’я Аляксееўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 385. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
- Лысенка Сафія Аляксееўна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 178.
- Софія Аляксееўна Лысенка : [некралог] // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 2002. — № 2. — С. 107.