Стафан Іванавіч Зізаній
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зізаній. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тустаноўскі. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Куколь. Стафан Іванавіч Зізаній (Тустаноўскі, сапр., верагодна, Куколь; каля 1570, с. Пацеліч, цяпер Львоўская вобласць, Украіна — ?) — праваслаўны прапаведнік, педагог, празаік -палеміст XVI — пач. XVII ст.
Біяграфія
Брат Лаўрэнція Зізанія.
Адзін з заснавальнікаў Львоўскай праваслаўнай брацкай школы, з 1586 выкладаў у ёй, з 1592 — рэктар. У 1593—99 выкладаў у Віленскай брацкай школе.
У 1595 у Вільні выдаў «Катэхізіс» на беларускай і польскай мовах (не збярогся), які на праваслаўным саборы ў Навагрудку (1596) асуджаны як ерэтычны. С. 3ізаній пазбаўлены духоўнага сану і адлучаны ад царквы, аднак апраўданы Берасцейскім царкоўным саборам у 1596 годзе.
Аўтар рэлігійна-філасофскіх твораў, скіраваных супраць каталіцкага духавенства. Яны аднак варожа сустракаліся і праваслаўнымі артадоксамі. Характэрнай для яго светапогляду была ерэтычная ідэалогія сярэдневякоўя, ён імкнуўся даць сваю інтэрпрэтацыю Бібліі, прапаведаваў верацярпімасць, рацыяналістычна падыходзіў да ацэнкі з’яў прыроды і навакольнага свету.
3 1599 у Троіцкім праваслаўным манастыры ў Вільні, дзе прыняў імя Сільвестра. У выніку барацьбы з уніятамі быў вымушаны тэрмінова пакінуць Вільню.
Зноскі
Літаратура
- Батвіннік М. Зізаній // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.