wd wp Пошук:

Стафан Ян Слізень

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Слізень. Стафан Ян Слізень (? — да 5 ліпеня 1707) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Слізняў, сын Аляксандра Казіміра, стольніка ашмянскага. Падстароста ашмянскі з 1681 года, пісар земскі ашмянскі з 1683 года, Рэферэндар вялікі літоўскі з 15 чэрвеня 1705 года па 1707, староста крэўскі, пасол на сойм 1696, маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1705.

Пад сцягамі караля Яна Сабескага браў удзел у бітвах пад Няміравам, Комарна, Калішам, Хацінам; з Сяняўскім — у Валахіі. Пазней усё падзеі апісаў у рыфмаваным дыярыушы. У 1705 годзе браў удзел у Сандамірскай канфедэрацыі ад Віленскага ваяводства.

Творы

  • Haracz krwią turecką Turkom wypłacony. — Wilno. — 1674.

фрагменты:

  • Wójcicki K. W. Stare gawędy i obrazy. Т. 1. — Warszawa. — 1840. — s. 196—200.
  • Górski K. M. Król Jan III w poezji polskiej XVII w. // Pisma literackie. — Kraków. — 1913.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэты Вялікага Княства Літоўскага
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be