wd wp Пошук:

Сцяпан Андрэевіч Баркоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баркоўскі. Сцяпан Андрэевіч Барко́ўскі (псеўданімы і крыптанімы: Бар.; С.Бар.; С.Бар-і; С.Бар-кі; Бар-скі; Б-скі; С.Кожаны. (28 сакавіка (10 красавіка) 1905, Слуцк — 11 чэрвеня 1966, Мінск) — беларускі крытык, літаратуразнавец, этнограф.

Біяграфія

Падлеткам браў удзел у Слуцкім паўстанні 1920. У 1926 скончыў педагагічны факультэт БДУ. Пасля сканчэння ў 1931 аспірантуры працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР. Першыя публікацыі па этнаграфіі з’явіліся ў 1925. Як літаратурны крытык сфарміраваўся ў ‘Маладняку’. У сярэдзіне 1920-х г. у яго на кватэры ўтварыўся своеасаблівы ‘літаратурны салон’ маладых літаратараў. 14.11.1936 арыштаваны; атрымаў 10 гадоў лагераў. У 19361946 як зняволены працаваў у лагерах Краснаярскага края і Сярэдняй Азіі. З канца 1946 года жыў у г.Фрунзэ (Кыргызстан); у 1950 годзе накіраваны ў Казахстан на асваенне цаліны. Рэабілітаваны ў 1955 годзе; змог вярнуцца ў Беларусь. З 1956 года працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Займаўся этнаграфіѓяй Беларусі 19 ст. Укладальнік кніг твораў В. Маракова (1959), А. Дудара (1959), В. Каваля (1959), М. Нікановіча (1960). Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be