Сымон Вікенцьевіч Барыс
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барыс.
Сымон Вікенцьевіч Барыс, 20 мая 1937, в. Касічы Вілейскага павета — беларускі педагог, журналіст, фалькларыст, этнограф, гісторык, краязнаўца.
Біяграфія
Выпускнік Рускасельскай сярэдняй школы Вілейскага раёна (1957).
Закончыў гістарычна-філалагічны факультэт Наўгародскага педагагічнага інстытута (1965), аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.
Выкладаў гісторыю ў Сергаўскай школе Наўгародскай вобласці і Браўкоўскай школе Мінскага раёна, рускі фальклор і старажытнарускую літаратуру ў Брэсцкім педагагічным інстытуце. Працаваў загадчыкам навукова-экспазіцыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, рэдактарам часопіса «Беларуская мова і літаратура ў школе».
У 1992—2012 гадах займаў пасаду рэдактара аддзела методыкі выкладання гісторыі ў рэдакцыі «Беларускага гістарычнага часопіса». Член рэдкалегіі гэтага часопіса. З 1977 года жыве ў Мінску.
Апублікаваў некалькі кніг, звыш 50 артыкулаў па праблемах фальклору, этнаграфіі і культуры. У апошнія гады друкуе матэрыялы па гісторыі Беларусі.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Бібліяграфія
- Беларускія імёны: Дапаможнік для маладых бацькоў. Мн. “Тэхналогія”, 2001. — С. 16.
- Сымон Струменскі. Страты Беларусі, або Доля беларускага народа. Мн., 2005. — С. 144.
- Сцежкамі дзядоў: Этнаграфічныя нарысы для вучняў /А. І. Лакотка, С. В. Барыс. Мн., “Народная асвета”. 1986. — С. 174.
- Сыны і пасынкі Беларусі / Уклад і аўт. С.В. Барыс. Мн., “Полымя”, 1996. — С. 416.
- Як у нас клічуць? Беларускія імёны. Мн., “Медысонт”, 2010. – С. 124
- Адзінкі вымярэнняў: даўнія і сучасныя. Мн., “Адукацыя і выхаванне”, 2012. — С. 240.
- Беларускія песні і гімны. Мн., Выдавец А. Вараксін, 2012. – С. 380.
- У сааўтарстве з Анатолем Рогачам. Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
- Гісторыя Мінска. История Минска (у сааўтарстве групы). Мн.: БелЭн, 2006. –С. 696.
- Гісторыя Беларусі, 1917-1945 гг.: 9-ы кл.: Эксперым. падруч. для шк. з бел. і рус. мовамі навучання / У.Н. Сідарцоў, С.В.Паноў; Пад рэд. С. В. Барыса; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Нац. ін-т адукацыі. Мн., 2002.
Зноскі
Літаратура
- Борис Семён Викентьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Люди. Дела / Под ред. И. В. Чекалова. Мн., 1999. С. 102.
- Барыс Сымон Вікенцьевіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Вілейскага раёна. Мн., 2003. С. 578, 579.
- Саламевіч Я. Барыс Сямён Вікенцьевіч // Беларускі фальклор: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. Мн., 2006. С. 147.
- Цыганок Н. Л. Журналіст, краязнаўца, настаўнік… (Да 75-годдзя С. В. Барыса) //Выхаванне і дадатковая адукацыя. 2012, № 6. С. 58—61.
- Крывашэй Д., Мальдзіс А. Літаратурныя мясціны Беларусі. Вілейскі раён //Маладосць. 2010, № 3. С. 143.
- Год кніг Сымона Барыса // Наша слова. 2012. 26 верасня.
Спасылкі
- Архівавана 6 снежня 2014. Сымон Барыс на афіцыйнай старонцы Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Вучань і яго настаўніца з Рускасельскай школы сустрэліся праз 56 гадоў (+ старое фота) Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»