wd wp Пошук:

Тамаш Ляшонак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ляшонак. Тамаш Ляшонак (сапр.: Фама Васільевіч Ляшонак; 5 верасня 1935, в. Загор’е, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — 2004) — беларускі паэт. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1997 года.

Біяграфія

Пасля заканчэння ў 1954 годзе Залескай сярэдняй школы тры гады служыў у войску. У 1957—1958 гадах вучыўся ў Глыбоцкім тэхнічным вучылішчы, а затым працаваў электраманцёрам і завочна вучыўся ў Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі.

3 1967 годзе працаваў на інжынернай пасадзе на Глыбоцкім прадпрыемстве электрычных сетак, а з 1970 года па 1997 год — кіраўніком Глыбоцкага міжраённага аддзялення «Энерганагляду» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскэнерга».

Творчасць

Выдаў вершаваныя зборнікі «Запознены дар» (1995), «Сустрэча» (1997), «Апошні лістапад» (2005), песенны зборнік «Гронка бэзу» (1997).

Літаратура

  • Ляшонак Тамаш // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. — Віцебск, 2001. — С. 47.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be