Таісія Васілеўна Мельчанка
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мельчанка. Таісія Васілеўна Ме́льчанка (нар. 15 кастрычніка 1947, в. Маркавічы, Гомельскі раён) — беларуская пісьменніца.
Біяграфія
Скончыла ў 1970 годзе Гомельскі ўніверсітэт. У 1971—1997 гадах настаўнічала.
Творчасць
Друкуецца з 1963 года. Звяртаецца да гісторыі народа, складаных праблем сучаснасці, чарнобыльскай бяды, тэм смерці і бяссмерця, ролі паэта і паэзіі ў жыцці (паэтычныя зборнікі «Бацькоўскі дом», 1989; «Званок у верасень», 1992; «Каласы болю», 1994; «Добры знак», 1997; «Бярэста памяці», 1998). Выдала зборнік перакладаў сусветнай літаратуры «Сябрына» (1998). 3 1988 года выступае і як празаік, раскрывае маральна-этычныя і сямейныя праблемы.
Літаратура
- Мельчанка Таісія Васілеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.