Трафім Раманавіч Сурта
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сурта. Трафім Раманавіч Сурта — магілёўскі летапісец, першы аўтар Магілёўскай хронікі.
Біяграфія
Верагодна недзе ў 1660—1670 гадах Трафім Сурта распачаў свае запісы гістарычных падзей у Магілёве і сумежных землях. 29 мая 1693 года ён зрабіў, як яму меркавалася, апошні запіс, але насамрэч давёў хроніку да лета 1701 года. Запіс 1693 года выглядаў наступным чынам:
... Дапісаў гэту хроніку года 1693 месяца мая 29 дня Трафім Раманавіч Сурта, лаўнік і стараста купецкі |
З восені 1709 года хроніку пачынай весці пераемнік Сурты — рэгент магілёўскай магдэбургіі (з 1734 года) Юрый Трубніцкі.
Летапіс, распачаты Суртам, з’яўляецца найкаштоўнейшай крыніцай па гісторыі Беларусі.
Зноскі
Літаратура
- Бяспанскі, С. І. Да гісторыі вывучэння Магілёўскай хронікі Сурты-Трубніцкіх / С. І. Бяспанскі // Зборнік матэрыялаў магілёўскіх чытанняў «Трафім Сурта і яго час». — Магілёў, 1993. — С. 20—28.
Спасылкі
- Магілёў. Краязнаўства(недаступная спасылка) // УК ЦСДПБ г. Магілёў