Трубадуры
Трубадуры (фр.: troubadours акс.: trobar — складаць вершы) — сярэдневяковыя правансальскія вандроўныя паэты-спевакі, звычайна знатнага паходжання. Першыя прадстаўнікі мастацтва, якія валодалі музычнай граматай і не былі звязаны з царкоўная музыкальнай культурай. Звычайна былі адначасова аўтарамі музыкі, тэксту і выканаўцамі сваіх твораў. Усхвалялі рыцарскае куртуазнае каханне, зямныя радасці, героіку крыжовых паходаў і інш. Мелодыі іх песень блізкія да народных. Цікавасць да лірыкі трубадураў адрадзілася ў пачатку XIX ст.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.