Тэда Лі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дубавец. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лі. Тэда Лі (Тeda Lee), сапр.: Адэля Сяргееўна Дубавец (нар. 22 ліпеня 1985, Мінск) — беларускі празаік, спявачка.
Дачка Сяргея Дубаўца і Таццяны Сапач. Жыве ў Мінску, вучылася на журфаку БДУ.
Друкуецца ў часопісах «Arche» і «Дзеяслоў», эсэ выходзілі ў газеце «Наша ніва». Вакалістка гурта «Ахвяры раслінаў».
Бібліяграфія
- Тэда Лі. Каляндарык сярэдзіны кастрычніка // Дзеяслоў. № 8. 2004 Архівавана 5 лістапада 2007.
- Тэда Лі. Інфэкцыйны клюб // ARCHE. № 3. 2005 Архівавана 7 мая 2008.
- Тэда Лі. Ліпавы шлюб // Дзеяслоў. № 22. 2006. Архівавана 5 лістапада 2007.
Зноскі
Спасылкі
- Афіцыйны блог lijana — Тэда Лі у Жывым Журнале