wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Дзюба

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзюба (значэнні).

Уладзімір Іванавіч Дзюба (нар. 24 лютага 1946, Палтава, УССР) — беларускі паэт , драматург .

Біяграфія

Нарадзіўся 24 лютага 1946 года ў Палтаве ў сям’і служачых. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вабласці. Пасля заканчэння аддзялення беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1968) працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Мікалаеўскай сярэдняй школе Буда-Кашалёўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1968—1969), працаваў рэдактарам на Гомельскай студыі тэлебачання (1970—1972), літсупрацоўнікам газеты «Гомельская праўда» (1972—1977). З 1978 г. — карэспандэнт газеты «На страже Октября» (Мінск), з 1980 г. — старшы рэдактар літаратурна-драматычнага вяшчання на Беларускім радыё. Сябра СП СССР з 1986 г.

Творчасць

Першы верш апублікаваў у буда-кашалёўскай раённай газеце «Ленінскі шлях» у школьныя гады. З вершамі ў рэспубліканскім друку выступіў упершыню ў 1963 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Вуліцы без назваў» (1972), «Кругазварот» (1976), «Карані бліскавіцы» (1986). Напісаў радыёп’есы ў вершах «Жыццё рэвалюцыянера» (з А. Пётухам, пастаўлена ў 1987 г.), «Я. Арлоўскі» (пастаўлена ў 1989 г.), «Нарачным. Рукевічу. Рылееў» (пастаўлена ў 1990 г.).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Драматургі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be