Уладзімір Ігнатавіч Кандраценя
Уладзімір Ігнатавіч Кандраценя (сакавік 1917, вёска Смалічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 23 лютага 1943) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і.
У 1935 годзе скончыў рабфак у Бабруйску, у 1939 годзе — літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута, быў накіраваны настаўнікам у Чырвонаслабадскую сярэднюю школу, але быў прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у Заходняй Беларусі, быў супрацоўнікам армейскай газеты. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны вайсковая часць трапіла ў акружэнне, і ён апынуўся ў палоне. Уцёк з лагера і вярнуўся дадому. Па некаторых звестках па прапанове камандавання партызанскага атрада ўладкаваўся настаўнікам у Чырвонаслабадскую школу. У верасні 1942 г. перабраўся ў Слуцк, працаваў дворнікам у сірочым прытулку, дзе стварыў падпольную групу, якая ў снежні 1942 года была выдана правакатарам. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1938 года.
Расстраляны немцамі 23.02.1943 г. у Слуцку, пахаваны ў вёсцы Смалічы.
Творчасць
У 1932 г. мазырская газета «Палеская праўда» змясціла апавяданне «Спаганяюць падаткі». Выступаў на старонках часопісаў «Полымя рэвалюцыі», «Полымя», «Штэрн». Асобным выданнем выйшла кніга апавяданняў «Любоў» (1938, 1939).
Зноскі
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.7, Мн., 1998