Уладзімір Ігнатавіч Ляпёшкін
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ляпёшкін. Уладзімір Ігнатавіч Ляпёшкін (8 лютага 1928, вёска Церабель Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 5 лютага 1994) — беларускі паэт , педагог.
Біяграфія
Вучыўся ў рудзенскай школе. Закончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1951). Працаваў у школах Мінска настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, завучам, дырэктарам. У 1970—1979 гг. — дырэктар выдавецтва «Народная асвета». У 1979—1987 гг. — дырэктар СШ № 23 г. Мінска. Узнагароджаны медалямі. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1962 года.
Творчасць
Друкавацца пачаў у 1949 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў «Ранішнія росы» (1961), «Рупнасць» (1966), «Роднае» (1970), «Вусце» (1973), «Перадлецце» (1978). Для дзяцей выдаў кніжку паэзіі «Званкі-званочкі» (1972)
Узнагароды
- Заслужаны настаўнік Беларускай ССР (1976).
Зноскі
Спасылкі
- Ляпёшкін, Уладзімір Ігнацьевіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Знаменитые выпускники ГУО «Руденская средняя школа» Архівавана 23 красавіка 2021. rudensk.schools.by