Уладзімір Лаўрэнавіч Рагуцкі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рагуцкі. Уладзімір Лаўрэнавіч Рагуцкі (9 снежня 1917; вёска Цёплае, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — 1941) — беларускі паэт.
Біяграфія
Нарадзіўся ў настаўніцкай сям’і. Біяграфічныя звесткі пра У. Рагуцкага вельмі скупыя. Вучыўся ў школе ў вёсцы Старое Пашкава Магілёўскага раёна, дзе яго настаўнікам быў беларускі паэт Я. Журба. Затым паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педінстытута. Пасля заканчэння інстытута (1939) працаваў у абласной газеце «Камунар Магілёўшчыны», адкуль быў прызваны ў армію. Загінуў на фронце.
Творчасць
Першы верш (У лагеры) У. Рагуцкі надрукаваў у 1934 годзе ў газеце «Піянер Беларусі». У 1940 г. Дзяржаўнае выдавецтва БССР прыняло да друку першы зборнік яго вершаў, рукапіс якога загінуў у час вайны. Асобныя творы паэта змешчаны ў калектыўных зборніках Мы іх не забудзем, Крывёю сэрца, Покліч долі адзінай. Тэматыка вершаў У. Рагуцкага пераважна звязана з жыццём дзяцей. Пакінуў таксама ўзоры пейзажнай і інтымнай лірыкі.
Зноскі
Літаратура
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн.: У 6 т. Т. 5.- Мн., 1995.- С.123.