wd wp Пошук:

Уладзімір Фёдаравіч Міхно

Уладзімір Фёдаравіч Міхно (6 сакавіка 1964, в. Чэрцы Лепельскага раёна — 26 лістапада 2019, Чэрцы) — беларускі журналіст і пісьменнік.

Біяграфія

Скончыў Чэрскую васьмігодку, затым вучыўся ў Лепельскай СШ № 3. У 1986 годзе скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў на Чашніччыне ў раённай газеце «Чырвоны прамень». З 1990 года — у газеце «Чырвоная змена», з 1993 года ў «Настаўніцкай газеце». Уласны карэспандэнт па Віцебскай вобласці. Памёр 26 лістапада 2019 года ў в. Чэрцы Лепельскага раёна.

Творчасць

Выступаў у галіне прозы. У 1993 выйшла кніжка «Горкі зефір» у серыі «Бібліятэчка часопіса „Маладосць“». У 1994 годзе друкаваўся ў калектыўным зборніку «Карані». У 2008 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў серыі «Першая кніга празаіка» выйшла аповесць «Азартныя гульні». З апавяданнямі выступаў у беларускім друку, на радыё.

Зноскі

Літаратура

  • Міхно Уладзімір // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. — Віцебск, 2001. — С. 51-52.
  • Міхно Уладзімір Фёдаравіч // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш]. — Мн., 1999. — С. 584.
  • Саламаха, У. Хата Уладзіміра Міхно / У. Саламаха // Літаратура і мастацтва. — 2003. — 23 лют. — С. 4-5.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be