Фазлідзін Мухамадзіеў
Фазлідзін Мухамадзіеў (15 чэрвеня 1928, г. Самарканд, Узбекістан — 6 кастрычніка 1986) — таджыкскі пісьменнік. Народны пісьменнік Таджыкістана (1986).
Творчасць
Друкаваўся з 1955 года. У кнігах нарысаў і апавяданняў «Перасяленцы» (1959), «Сад кахання» (1969), аповесцях «Узрыў, якога не было» (1961), «Домік на ускраіне» (1962), «Зайнабібі» (1964), «Падарожжа на той свет, або Аповесць пра вялікага Хаджу» (1966), «Японскі шоўк» (1982), рамане «Вуглавая палата» (1974) надзённыя сацыяльна-палітычныя і маральна-этычныя праблемы. У творах спалучаў лірызм і тонкі гумар, паглыблены псіхалагізм, публіцыстычны пафас і дакументалізм.
На беларускую мову асобныя творы Ф. Мухамадзіева пераклалі М. Стральцоў, Г. Ткачова.
Літаратура
- Мухамадзіеў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.