wd wp Пошук:

Фелікс Ражанскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ражанскі. Фелікс Ражанскі (? — пасля 1903) — беларускі паэт, мемуарыст, удзельнік рэвалюцыйнага руху 1860-х гг.

Біяграфія

Працаваў каморнікам. У 1861 г. увайшоў у Гродзенскую рэвалюцыйную арганізацю К. Каліноўскага. Удзельнічаў у выданні і распаўсюджванні газеты «Мужыцкая праўда», вёў агітацыю сярод сялян. У 1863 г. у паўстанцкіх атрадах В. Урублеўскага. Пасля паўстання эміграваў у Кракаў.

Творчасць

Аўтар паўстанцкіх песень на беларускай мове «Гэй-га разам, хлопцы…», «Ах ты, мая чарнаброва…» (апубл. ў 1865 г. былым паўстанцам І. Арамовічам) і інш., успамінаў «3 Гродзенскага ваяводства» (1903), якія з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі рэвалюцыйнага руху 1860-х г. на Гродзеншчьше, утрымліваюць важныя факты з біяграфіі К. Каліноўскага.

Творы

  • Aramowicz, I. Marzenia: pamiętnik o ruchu partyzanckim w województwie grodzieńskiem, w 1863 i 1864 r. / przez Ignacego Aramowicza. — [S. l.]: [S. n.], 1865. — [4], 84 s. — S. 21—23.
  • Z województwa Grodzieńskiego // W czterdziestą rocznicę powstania styczniowego, 1863—1903. — Lwów: Komitet Wydawniczy, 1903. — [8], 558 s.
  • Гродзенская арганізацыя // Каліноўскі, К. За нашую вольнасць: Творы, дакументы / Кастусь Каліноўскі; Уклад., прадм., паслясл. і камент. Г. Кісялева; Навук. рэд. Я. Янушкевіч. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 1999. — 459, [1] с., 2 л. іл. — (Беларускі кнігазбор. Серыя 2, Гісторыка-літаратурныя помнікі). — ISBN 985-6318-41-6.

Літаратура

  • Кісялёў, Г. Ражанскі Фелікс / Генадзь Кісялёў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 83. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Кісялёў Г. В. Ражанскі Фелікс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 249. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
  • Смирнов, А. Ф. Восстание 1863 года в Литве и Белоруссии / А. Ф. Смирнов; АН СССР, Институт истории. — М.: Изд-во АН СССР, 1963. — 392 с.
  • Янушкевіч, І. Невядомая песня // Літаратура і мастацтва. — 1977. — № . — 29 ліпеня.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be