wd wp Пошук:

Што трэба ведаць кажнаму беларусу

«Што трэба ведаць кажнаму беларусу» — брашура, напісаная Вацлавам Ластоўскім, якая мусіла падняць узровень нацыянальнай годнасці і свядомасці беларусаў. Пазней пад нямецкім даглядам да яе напісаў свае дадаткі Язэп Найдзюк (меркавана ў 1943—1944 гадах), якія былі апублікаваныя ў шмат якіх пазнейшых выданнях, а ў Сеціве пераважна з ягонымі дадаткамі і сустракаецца. Брашура часта таксама называецца «Што трэба ведаць кожнаму беларусу». Упершыню праца была выдадзеная газетай «Вольная Беларусь» у друкарні Грынблята ў 1918 годзе. Потым з гэтага выдання быў зроблены перадрук у 1992 годзе.

Дадаткі Язэпа Найдзюка

  • Глава I

Дададзены залік беларусаў ў «арыйскую расу». Прыбраныя даныя пра тэрыторыю еўрапейскіх дзяржаваў. Са спіса народаў зніклі жыды, славенцы і албанцы. Да расповеду пра іншыя народы дададзеныя выпады супраць палякаў і расейцаў. У азначэнне народу дададзеная суполнасць крыві, замест акраслення беларуса «Чаму кожны з нас павінны называцца беларусам».

  • Глава II

Перапісанае азначэнне месца жыхарства беларусаў. Дададзены абзац пра бальшавікоў. Прыбраныя даныя пра тэрыторыі, населеныя народамі (таму што межы перакройваліся), само пытанне перанесенае ў главу I, беларусаў стала не 10, а 15 мільёнаў.

  • Глава III

Дададзеныя верш Алеся Гаруна, паведамленне пра дыпламатычны статус беларускай мовы, «Шэсць дыялектаў» ператварылася ў «некалькі дыялектаў». Раскрыты псеўданім Францішка Багушэвіча. Дададзены яшчэ адзін верш (без упамінання аўтара).

  • Глава IV

Цалкам дададзеныя новыя пытанні «Ці маюць беларусы сваю гісторыю?» ды «Як змагаўся беларускі народ за лепшую долю?».

У главе ёсць незразумеласць: у арыгінальным выданні яна чамусьці стаіць пад нумарам VI, прычым пасля яе ідуць главы IV, V ды VII.

  • Глава VII

Значныя дадаткі з апісаннем гісторыі герба, сцяга і звязаных з імі легендаў.

  • Глава IX

Дададзеныя 2 абзацы пра захаванне расавай чысціні.

  • Глава XI

Дададзены абзац пра змагароў за лепшую долю беларусаў.

  • Глава XII

Верш перайменаваны ў «Прысягу беларуса» (арыгінальная назва — «Ніколі»), прозвішча аўтара (Андрэя Зязюлі) напісанае цалкам.

Арыгінал

Выданне 1918 года мае перадрук 1992 года, выдадзены досыць малым тыражом. Гэтае выданне можна знайсці ў Нацыянальнай Бібліятэцы Беларусі. Аднак шырокай вядомасці дасягнуў варыянт, які быў адрэгаваны Язэпам Найдзюком.

Змест (выдання 1991 года)

  • I. Пра сябе і свой народ
  • II. Пра беларускую зямлю
  • III. Пра сваю мову
  • IV. Пра гісторыю Беларусі
  • V. Пра веру беларуса
  • VI. Пра Бацькаўшчыну
  • VII. Пра нацыянальныя адзнакі беларуса
  • VIII. Пра патрыятычныя павіннасьці
  • IX. Пра беларускую сям’ю
  • X. Беларус на чужыне
  • XI. Нашая гордасьць
  • XII. Прысяга беларуса

Выданні

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Публіцыстыка Вацлава Ластоўскага
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be