Эдуард Марцінавіч Скобелеў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скобелеў.
Эдуард Марцінавіч Скобелеў (8 снежня 1935, Мінск — 15 кастрычніка 2017) — беларускі пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1996).
Біяграфія
Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і ваеннага інжынера-будаўніка. У 1959 годзе скончыў заходні факультэт Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін. Знаходзіўся на дыпламатычнай службе. З 1966 года працаваў у апараце ЦК КПБ. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1970 года. У друку выступаў з 1964 года. Пісаў на рускай мове.
Пасля абрання прэзідэнтам Беларусі Аляксандра Лукашэнкі стаў яго актыўным прыхільнікам і адным з ініцыятараў аб’яднання беларускіх літаратурных часопісаў «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Крыніца», «Всемирная литература» у адзіны літаратурны холдынг. Галоўны рэдактар часопіса «Інфармацыйны бюлетэнь адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998) — за кнігі для дзяцей «Новыя незвычайныя прыгоды Арбузіка і Бябешкі» і «Дзіўныя прыгоды пана Дылі…», апублікаваныя ў 1996 і 1997 гадах. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005)
Артыкулы
- Скобелев Э. М. Из дневника белорусского дипломата // Наш современник. № 12, 2004
- Скобелев Э. М. Если славяне выступят… // Наш современник. № 3, 2003
- Скобелев Э. М. «Чёрный» интернационал и трансформация мира. // Наш современник. № 12, 2006
- Скобелев Э. М. Человека нет, а галоши — целые (часть 1) // Русский вестник от 18.08.2007
- Скобелев Э. М. Человека нет, а галоши — целые (часть 2) // Русский вестник от 20.08.2007
- Скобелев Э. М. Спорное и бесспорное в национальном вопросе // Русский вестник от 7.08.2007
Літаратура
- Скобелеў Эдуард Марцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 465. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- Скобелеў Эдуард Марцінавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»