wd wp Пошук:

Эдуард Ярашэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ярашэвіч. Эдуард Ярашэвіч (28 жніўня 1937, Бабруйск — 6 кастрычніка 1986, Смілавічы) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачага. У 1954 годзе скончыў Смілавіцкую сярэднюю школу Мінскай вобласці. З-за цяжкай хваробы не змог вучыцца далей. Сябра СП СССР з 1970 года.

У 1956 годзе ў рэспубліканскім друку было змешчана першае апавяданне (газета «Чырвоная змена»). Выйшлі зборнікі апавяданняў і аповесцей «Прызнанне» (1969), «Дзень далёкі і блізкі» (1973), «Практыка ў Вербічах» (1975), «Белыя Лугі» (1978), «Пражыць дзень» (1983), «Чакаю цябе, раніца» (1987), а таксама зборнік гумарыстычных апавяданняў «Вішанькі Восіпа Міхеевіча» (1969).

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be