Экспромт (літаратура)
Экспро́мт (літаратура) — невялікі верш, складзены хутка, без доўгага папярэдняга абдумвання. З’яўляецца разнавіднасцю імправізацыі, пры якой вершы ўзнікаюць у часе іх выканання. Вершы-экспромты ёсць у Я. Коласа («Максіму Танку. Экспромтам»), П. Пестрака («Закончана дарога. Экспромт»), Э. Акуліна («Экспромт») і інш.
Літаратура
- Вячаслаў Рагойша. Паэтычны слоўнік / Т. А. Гарбачэўская. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Вячаслаў Рагойша. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.