wd wp Пошук:

Элізэ Рыхтэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыхтэр.

Элізэ Рыхтэр (2 сакавіка 186523 чэрвеня 1943) — аўстрыйскі філолаг.

Біяграфія

Нарадзілася ў Вене ў забяспечанай яўрэйскай сям’і. Дачка доктара Максіміліяна і Эміліе Рыхтэр, сястра Хэленэ Рыхтэр, якая пісала і перакладала англійскую літаратуру і драму. Вывучала філасофію ў Венскім універсітэце, атрымала доктарскую ступень у 1901 годзе.

У 1905 годзе стала першай жанчынай, якая атрымала хабілітацыю за сваю працу па раманскіх мовах. У 1907 годзе стала першай жанчынай-дацэнтам, а ў 1921 годзе была прызначана «экстраардынарным прафесарам». З 1920 года ўзначальвала Асацыяцыю аўстрыйскіх жанчын-акадэмікаў (Verband der Akademikerinnen Österreichs).

Пасля аншлюсу і ўвядзення ў Аўстрыі нацысцкай антысеміцкай палітыкі, якая выключала людзей яўрэйскага паходжання з грамадскага жыцця, Рыхтэр была звольнена са сваёй пасады. 9 кастрычніка 1942 года яна разам са сваёй сястрой Хэленэ была дэпартаваная ў канцэнтрацыйны лагер Тэрэзіенштат, дзе памерла 23 чэрвеня 1943 года.

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі з Вены Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Аўстрыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be