wd wp Пошук:

Югася Каляда

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Парашчанка.Юга́ся Каляда́, сапр.: Яўге́нія ПАРА́ШЧАНКА (10 лютага 1981, Гомель) — беларуская пісьменніца.

Біяграфія

Вучылася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (Мінск), юрыдычным факультэце Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва (Мінск).

Друкавалася ў газетах «Наша ніва», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», калектыўным зборніку «Формула кахання». Аўтар кнігі прозы «Галоўная памылка Афанасія» (2005), якую філосаф Ігар Бабкоў назваў «самым скандальным і кантраверсійным літаратурным дэбютам дзесяцігоддзя». У 2007 кніга «Галоўная памылка Афанасія» выйшла ў польскім перакладзе пад назвай «Traktor».

Творы Югасі Каляды выразна эгацэнтрычныя. Аўтабіяграфічныя пасажы пісьменніца шчыльна пераплятае з ірэальнасцю сноў, фантазій і канспектаў ненапісаных раманаў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be