Юзаф Караль Патоцкі
Ю́заф Ка́раль Пато́цкі герба «Шэліга» (псеўданім Мар’ян Богуш, 16 лістапада 1854, Пружана — 1898 ці 1899, Варшава) — польскі паэт і публіцыст беларускага паходжання. Брат літаратара і крытыка Антонія.
Біяграфія
Бацькі — Аляксандр і Касільда Патоцкія (у дзявоцтве Яблонская).
У 1876—1880 гадах навучаўся на прыродна-матэматычным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. Ягоныя публіцыстычныя артыкулы і паэтычныя творы з’яўляліся ў тым ліку на старонках «Tygodnika Powszechnego», «Wędrowca» і «Prawdy». Быў адным з заснавальнікаў часопісу «Głos» і ягоным рэдактарам. У 1894 арыштаваны расейскімі ўладамі, а пазней высланы ў Адэсу за ўдзел у патрыятычнай дэманстрацыі. Вярнуўся з высылкі ў 1897 годзе.
Пісаў вершы, публіцыстычныя артыкулы і сацыялагічныя трактаты. Пераклаў «Сістэматыку сінтэтычнай філасофіі» Герберта Спенсера.
Зноскі
Літаратура
- Henryk Markiewicz. Pozytywizm. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2004. — ISBN 83-01-13849-1.