wd wp Пошук:

Юльяна Пятрэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятрэнка.

Ю́лія Віта́льеўна Пятрэ́нка (творчы псеўданім Юльяна Пятрэнка) (нар. 13 снежня 1981, в. Жгунь Добрушскага раёна Гомельскай вобласці) — пісьменнік, сурдапедагог.

Творчасць

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка, г. Мінск. Працавала ў школе для дзетак з парушэннямі слыху, у садку, у цэнтральнай бібліятэцы г. Гомеля. Зараз працуе ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, займаецца сакратарскімі паслугамі і паслугамі па перакладу.

Друкавалася ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Нёман», літаратурным альманаху «Літаратурная Гомельшчына» і інш. Уладальнік Гран-пры Першага абласнога форуму маладых літаратараў Гомельшчыны, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Па выніках конкурсу Гомельскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» выдадзена першая кніга прозы Юліі Пятрэнка «Авяльга». У 2017 годзе выйшаў празаічны зборнік апавяданняў «На досвітку», які быў адзначаны абласной літаратурнай прэміяй імя Кірыла Тураўскага. Расла на чарадзейных бабуліных казках, что зрабіла значны адбітах на творчасці аўтаркі. Творчасць Юліі Пятрэтка працята цёплом, казкай і любоў да роднага краю.

Літаратура

  • Літаратурна-мастацкі часопіс «Дзеяслоў» № 4 (83) /ліпень-жнівень/ 2016, стр.126
  • Часопіс «Маладосць» № 32, «Юліяніны байкі»
  • На досвітку: апавяданні/Юлія Пятрэнка. — Мазыр Калор, 2017—188 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be