Юліян Гарайн
Юліян (Юльян) Гарайн (1821, Радашковічы — 1883) — пісьменнік і падарожнік.
Скончыў Мінскую гімназію, вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. У 1840—1850-я гг. жыў у Мінску, сябраваў з В. Дунін-Марцінкевічам. У 1870-я гг. жыў у ЗША, працягваў літаратурную дзейнасць, сябраваў з Г. Сянкевічам.
Пісаў на польскай мове. Аўтар кнігі прозы «Страчаныя хвіліны», успамінаў пра У. Сыракомлю «З жыцця паэта» (у т. л. пра знаходжанне паэта ў Мінску).
Зноскі
Літаратура
- Асветнікі зямлі Беларускай: Х — пачатак ХХ стагоддзя: энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 2006.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 2. — Мінск, 2003.