Юнас Хельгесан
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хельгесан.
Юнас Хельгесан (шведск.: Jonas Mikael Helgesson; нар. 4 сакавіка 1978, Гётэбарг) — шведскі пісьменнік, гумарыст і публічны дзеяч.
Нарадзіўся з цэрэбральным паралюшам. Дзякуючы сям’і навучыўся гаварыць, хадзіць, рухацца самастойна, вадзіць машыну, пачаць свой бізнес — цяпер працуе ў якасці лектара. 15 мая 2013 года выступаў у Мінску ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Кнігі
- «Так, я нарадзіўся такім»