Юрый Юліянавіч Шаўчук
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шаўчук.
Юрый Юліянавіч Шаўчук (руск.: Юрий Юлианович Шевчук, 16 мая 1957, Ягаднае, Магаданская вобласць, РСФСР) — савецкі і расійскі музыкант, паэт, кампазітар і прадзюсар, нязменны лідар гурта ДДТ. Стваральнік і кіраўнік «Тэатра ДДТ». Народны артыст Рэспублікі Башкартастан (2005).
Першыя песні пісаў пад уплывам савецкіх бардаў, у тым ліку Уладзіміра Высоцкага і Булата Акуджавы, а таксама паэтаў Сярэбранага веку — Сяргея Ясеніна, Восіпа Мандэльштама і іншых. Юрый Шаўчук працягнуў тэму творчасці Высоцкага, за што яго часам параўноўваюць з вялікім музыкантам. Галоўнай тэматыкай ранейшных твораў служыла грамадзянска-патрыятычная лірыка (знайшла месца і ў нашыя дні), а таксама сацыяльная сатыра і пратэст.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юрый Юліянавіч Шаўчук