wd wp Пошук:

Язэп Ігнатавіч Васілевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васілевіч. Язэп Ігнатавіч Васілевіч (4 верасня (16 верасня) 1870, мяст. Крывічы, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобл. — 1934, Башкірыя) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, педагог, археолаг, гісторык, публіцыст.

Біяграфія

Вучыўся ў настаўніцкай семінарыі, Маскоўскім археалагічным інстытуце (скончыў у 1914), Маскоўскім юрыдычным інстытуце (1914—1917). У 1917 г. стаў адным з лідараў Беларускай народнай грамады.

У верасні 1917 года на 1-ым Усерасійскім з’ездзе бежанцаў-беларусаў выступіў з дакладам «Аб палітычным ладзе Беларусі і формах праўлення ў Расіі». У дакладзе выказаўся «за прадастаўленне Беларусі аўтаноміі і за федэратыўны лад у Расіі, у складзе якой будзе заставацца Беларусь».

Адзін са стваральнікаў і ў 1917—1919 г. дырэктар Будслаўскай беларускай гімназіі.

У ліпені 1918 г. ён як прадстаўнік акупіраванай Германіяй тэрыторыі дэлегат Усерасійскага з’езда бежанцаў з Беларусі ў Маскве. У 1919—1920 г. жыў у Маскве. У чэрвені 1920 г. Васілевіч назначаны загадчыкам інфармацыйнага аддзела ўпраўлення рэўкомаў Заходняга фронту.

У жніўні 1920 г. вярнуўся ў Будслаў, да кастрычніка быў дырэктарам школы. Пад канец 1920 г. у Полацку, загадчык курсаў. З 1921 г. выкладчык гісторыі і дырэктар Менскага педагагічнага тэхнікума (МБПТ). Адначасова выкладаў у БДУ археалогію. У 1924 г. перасяліўся ў Віцебск і стаў дырэктарам культурна-гістарычнага музея. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і скліканні Першага з’езда даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі. Арыштаваны ДПУ БССР 1.8.1930 г. па справе Саюза вызвалення Беларусі. У 1931 г. высланы ва Уфу (Башкірыя), дзе і памёр. Рэабілітаваны.

Творы

  • Аўтабіяграфія// Нацыянальны архіў РБ. — Ф.42, воп.1., спр. 619, л.139-140.
  • Васілевіч Я. Віцебскі дзяржаўны культурна-гістарычны музей// Віцебшчына. — Т.2. — 1928. — С.197-203.

Крыніцы

  • Будслаўская беларуская гімназія (1917—1919). Дакументы і матэрыялы // Наша слова. — 2000, 6 снежня.
  • Жук-Грышкевіч В. 25-га сакавіка. Успаміны зь Менску, Будслава, Вільні, Прагі, савецкай турмы. — Таронта, 1978.
  • З гісторыі святкавання 25 сакавіка// Спадчына. — 1998. — № 1. — С.32-35.
  • Скасаваньне 1-й Беларускай гімназіі// Часопісь Міністэ\рства Беларускіх спраў. — Коўна. — № 2. — кастрачнік 1919 г.
  • Борьба за Советскую власть в Белоруссии, 1918—1920 гг. — Т.2. — Мн., 1971. — С.243-245.
  • Протоколы, постановления и материалы Всероссийского съезда беженцев из Белоруссии в Москве. — М., 1918. — С.9,28.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Публіцысты Беларусі Катэгорыя·Публіцысты СССР
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be