wd wp Пошук:

Язэп Падабед

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Падабед. Язэп Тодаравіч Падабед (псеўданімы: Аркадзь Чабор, Аркадзь Чобар; лістапад 1905, в. Ванікоўшчына, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — ?) — беларускі паэт, публіцыст.

Біяграфія

У 1925 годзе скончыў МБПТ. Працаваў у Клімавічах Магілёўскай вобласці ў рэдакцыі акруговай газеты «Наш працаўнік». Публікаваць вершы пачаў у 1924 годзе; друкаваўся на старонках часопісаў «Маладняк» і «Полымя». Выступаў таксама з рэцэнзіямі і публіцыстыкай. Быў членам «Маладняка»; уваходзіў у рэдкалегію «Маладняка Калініншчыны». Пасля 1928 г. яго публікацыі ў перыёдыцы зніклі. Арыштаваны ў 1936 годзе. Некаторы час знаходзіўся ў адным канцлагеры з Я. Кіпелем. Далейшы лёс невядомы.

Творы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Публіцысты Беларусі Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be