wd wp Пошук:

Якаў Фёдаравіч Галавацкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галавацкі. Якаў Фёдаравіч Галавацкі (17 кастрычніка 1814, вёска Чапялі, Аўстрыйская імперыя — 13 мая 1888, Вільня) — украінскі паэт, пісьменнік, вучоны, фалькларыст, адзін з заснавальнікаў групы Руская троіца, грэкакаталіцкі святар, прафесар і дэкан кафедры ўкраінскай мовы і літаратуры Львоўскага універсітэта (паводле тэрміналогіі, прынятай у Галіцыі ў XIX стагоддзі — «кафедры руськай славеснасці»), яго рэктар (1863—1864), старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі (1867—1888).

Навуковая дзейнасць

Даследаваў фальклор і этнаграфію украінцаў Карпат. Быў прадстаўніком рамантызму ва ўкраінскай літаратуры. Унёс высокі ўклад у развіццё ўкраінскай мовы і адукацыі. У 1850-х гадах перайшоў на пазіцыі русафільства, стаў супернікам выкарыстання ўкраінскага мовы ў літаратуры. Член Рускага геаграфічнага таварыства. Удзельнік Славянскага з’езду ў Маскве і Санкт-Пецярбургу 1867 года.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be