Якуб Ермаловіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ермаловіч. Якуб Ермаловіч (7 жніўня 1910, в. Вяшэўка, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — 18 красавіка 1987, Бярэзінскі раён) — беларускі празаік.
Біяграфія
Друкавацца пачаў у раённых газетах у 1929 годзе, у цэнтральных беларускіх выданнях у 1931 годзе. У 1931 годзе скончыў Мсціслаўскія двухгадовыя педагагічныя курсы. Настаўнічаў у Магілёўскай вобласці У 1932—1933 гг. літсупрацоўнік газеты «Калектывіст» у Чэрвені Мінскай вобласці У 1933 годзе паступіў на літаратурны факультэт МВПІ.
Арыштаваны 2.10.1936; асуджаны да зняволення. У 1939 годзе прысуд адменены, вызвалены быў толькі ў чэрвені 1941 г. (са зняццем судзімасці).
У перыяд нямецкай акупацыі жыў у вёсцы Вяшэўка. З верасня 1944 г. настаўнік беларускае мовы і літаратуры ў Беразіне, потым у сярэдняй школе ў вёсцы Пагост Бярэзінскага раёна. У 1959 годзе завочна скончыў Магілёўскі педінстытут. Член СП БССР з 1961 г. Пахаваны ў вёсцы Вяшэўка.
Творы
- Над Бярозай: Апавяданні. Мн., 1960;
- Душа чалавека: Аповесць і апавяданні. Мн., 1962;
- Родная зямля: Аповесць і апавяданні. Мн., 1967;
- Твар у твар: Аповесць і апавяданні. Мн., 1970;
- След на зямлі: Аповесці. Мн., 1977;
- Сіняя птушка: Аповесці і апавяданні. Мн., 1980;
- Акопы не пазарасталі: Аповесці. Мн., 1985.
Крыніца
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.