wd wp Пошук:

Ян Бажымоўскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бажымоўскі. Ян Бажымоўскі (польск.: Jan Borzymowski; 1610 — 1673) — дзеяч кальвінісцкай царквы Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Бажымоўскіх герба «Бяліна». Нарадзіўся ў сям’і Адама, які перасяліўся ў ВКЛ з Польшчы.

Вучыўся ў школе пры кальвінскім зборы ў Шыдлаве Расейнскага павета, з 1628 года ў Слуцкай гімназіі. 3 1631 катэхіст пры Кейданскім зборы. У 1636—1638 гадах вучыўся ў Лейдэне і Франекеры[ru] (Галандыя). Пасля вяртання міністр і прапаведнік збору ў Новым Месце. У 1653 годзе ўзначаліў Жамойцкі дыстрыкт кальвінісцкай царквы, адначасова у 1665 годзе — Віленскі. Актыўна ўдзельнічаў у сінодах 1650—1672 гадоў.

Уводзіў у кальвінісцкае богаслужэнне літоўскую мову, забяспечваў зборы літоўскімі канцыяналамі і малітоўнікамі. Перакладаў на літоўскую мову рэлігійныя песні і фрагменты катэхізіса, пачаў перакладаць Біблію (рукапіс загінуў каля 1681 у Біржах). Яго арыгінальныя творы і пераклады сабраны ў выданні «Кніга набажэнства хрысціянскага ў гонар адзінай Святой Тройцы» («Kniga Nabożnistes Krigscioniszkos Ant Garbos Diewny Traycey Szwentoy Wienatijam», Кейданы, 1653, накладам Я. Радзівіла).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Перакладчыкі Бібліі на літоўскую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be