wd wp Пошук:

Ян Бажымоўскі (пам. 1687)

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бажымоўскі. Ян Бажымоўскі (польск.: Jan Borzymowski; ? — 1687) — дзеяч кальвінісцкай царквы Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Бажымоўскіх герба «Бяліна». Нарадзіўся ў сям’і Яна.

Пасля сканчэння Кейданскай гімназіі ў 1667 годзе прызначаны катэхістам, пасля прапаведнік у Любчы і пры двары новагародскага харужага С. Францкевіча-Радзімінскага. У 1670—1681 гадах рэктар Слуцкай гімназіі і слуцкі прапаведнік. Віленскі прапаведнік з 1681 года і кансеньёр з 1685 года. Пасля смерці бацькі працягваў перакладаць на літоўскую мову Біблію.

Сям’я

Меў 7 сыноў, большасць з якіх сталі віднымі кальвінісцкімі дзеячамі.

Зноскі

  1. http://thesaurus.cerl.org/record/cnp02130960
  2. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 7 ліпеня 2022.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Перакладчыкі Бібліі на літоўскую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be