wd wp Пошук:

Янка Лайкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лайкоў. Янка Лайкоў, сапр. Іван Уладзіміравіч Лайкоў (нар. 10 верасня 1979, в. Новая Мётча, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, перакладчык, крытык.

Біяграфія

Вучыўся на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта БДУ. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «Літаратурная работа» (2006). Працаваў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» (2004—2009), (2018-2021), у часопісе «Маладосць» (2010). Цяпер працуе на аўтазаправачнай станцыі.

У 2017 годзе Янка Лайкоў з сям’ёй узяў удзел у ХХІV міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» з Дабратворным агнём ад Гроба Гасподняга.

Жыве ў Барысаве.

Творчасць

Піша на беларускай мове. Дэбютаваў у друку вершамі ў 1996 годзе ў барысаўскай раённай газеце «Адзінства». Друкаваўся ў часопісах «Першацвет», «Полымя», «Маладосць», «Нёман», газетах «Літаратура і мастацтва», «Літаратурная Беларусь», у рэспубліканскай перыёдыцы. Выступае ў беларускім перыядычным друку з рэцэнзіямі, водгукамі і эсэ, прысвечанымі сучаснаму літаратурнаму працэсу. Перакладае паэзію з украінскай і рускай моў.

Бібліяграфія

  • «Логіка пасткі» - Мінск, бібліятэка часопіса «Маладосць», 2000,
  • «Вогнепаклоннік» - Мінск, «Мастацкая літаратура», 2003.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be