Яўген Аляксандравіч Фёдараў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фёдараў. Яўген Аляксандравіч Фёдараў (нар. 15 студзеня 1897, Відзы, Ковенская губерня— 2 сакавіка 1961, Ленінград) — пісьменнік.
Біяграфія
Дзяцінства прайшло па-за межамі Беларусі — на Паўднёвым Урале, што абумовіла тэмы яго творчасці. Атрымаў пачатковую адукацыю ў школе і ў ваенна-тапаграфічным вучылішчы, якое скончыў у 1918 годзе.
Удзельнік Грамадзянскай вайны, ваяваў на Заходніх і Усходніх франтах. У 1922—1932 гадах займаў значныя пасады ў народнай гаспадарцы — кіраваў землеўпарадкаваннем у Сталінградзе, Віцебску, быў дырэктарам зямельных трэстаў у Горкім, Растове-на-Доне, Ленінградзе. Адначасова займаўся літаратурнай працай, у розныя гады супрацоўнічаў з газетамі «Деревенская коммуна» (Ленінград), «Витебские известия», друкаваўся ў розных выданнях з 1916 года.
У 1931 годзе скончыў экстэрнам Маскоўскі інстытут землеўпарадкавання. У даваенны перыяд некалькі гадоў працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам АН СССР, стаў прафесійным пісьменнікам, увайшоў у Саюз сялянскіх пісьменнікаў, з 1937 года ўвайшоў у Саюз савецкіх пісьменнікаў.
3 самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт. Ваяваў на паўночна-заходнім кірунку, быў у партызанскіх злучэннях, удзельнічаў у прарыве блакады Ленінграда.
Творчасць
Асноўныя тэмы твораў — гісторыя Урала і Сібіры, Грамадзянская вайна — трылогія «Каменный пояс», «Ермак» і інш.
Узнагароды
Літаратура
- Таленавіты пісьменнік // Віцебскі рабочы. — 1957. — 20 студз. — С. 3.
- Фёдараў Яўген Аляксандравіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 290—291.
- Фёдараў Яўген Аляксандравіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 171—172.
- Фёдараў Яўген Аляксандравіч // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.]; уклад. К. С. Шыдлоўскі; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 1998. — С. 595.