wd wp Пошук:

Яўген Васілевіч Мірановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мірановіч. Яўген Васілевіч Мірановіч (2 верасня 1955) — беларускі і польскі гісторык, грамадска-культурны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся на Беласточчыне. У 1980 годзе скончыў філіял Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку (факультэт гуманітарных навук).

Галоўныя кірункі даследаванняў — беларуска-польскія стасункі, беларускі нацыянальны рух у Польшчы, найноўшая гісторыя Польшчы і Беларусі. Доктарскую дысертацыю на тэму «Беларуская нацыянальная меншасць у Народнай Польшчы (1944—1949)» абараніў у 1990 на факультэце журналістыкі і палітычных навук Варшаўскага ўніверсітэта, а габілітацыю «Нацыянальная палітыка Польскай Народнай Рэспублікі» ў 2000 на факультэце гістарычных навук таго ж універсітэта.

Я. Мірановіч — адзін з ініцыятараў стварэння ў 1990 годзе Беларускага дэмакратычнага аб’яднання. З 1992 г. галоўны рэдактар тыднёвіка «Ніва», з 1997 — старшыня яго праграмнай рады.

Яўген Мірановіч — загадчык кафедры беларускай культуры Беластоцкага ўніверсітэта, аўтар шэрагу кніг, навуковых і публіцыстычных артыкулаў. Рэдактар часопіса «Białoruskie Zeszyty Historyczne»

Асноўныя публікацыі

  • Białorusini w Polsce, 1944—1949, Warszawa, 1993.
  • Mniejszości narodowe w Polsce, (у суаўтарстве), Warszawa, 1998.
  • Найноўшая гісторыя Беларусі, Беласток, 2000.
  • Polityka narodowościowa PRL, Białystok, 2000.
  • Historia Białorusi (X—XX w.), Podręcznik dla liceów ogólnokształcących, Białystok, 2001.
  • Беларусы ў Польшчы (1918—1949). — Вільня, Беласток, 2010. — 191 с.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Публіцысты Польшчы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be