Віталь Валянцінавіч Тарас
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тарас. Віталь Валянцінавіч Тарас (6 мая 1956, Мінск — 18 студзеня 2011, Мінск) — беларускі журналіст, публіцыст. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка Валянціна Тараса. Пачаў друкавацца з 1973 года ў газеце «Знамя юности»[1]. Скончыў журфак БДУ (1983)[2].
Працаваў на Беларускім тэлебачанні, у газетах «Літаратура і Мастацтва», «Культура», расійскай «Общей газете», на радыё «Свабода», «Нашай Ніве». У шэрагах БАЖ з моманту заснавання.
З 2009 года[2] — член Беларускага ПЭН-цэнтра.
Творы
- «Звыклае зло» — кніга публіцыстыкі
- «Хроніка бягучых падзей» — кніга публіцыстыкі
Узнагароды
Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра за 1996 год.
Зноскі
- ↑ Віталь Тарас: Я прадаўся адзін раз // «Наша Ніва», 18 студзеня 2011.
- 1 2 Віталь ТАРАС(нявызн.) (недаступная спасылка). ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2011. Праверана 19 студзеня 2011.
Спасылкі
- Памёр Віталь Тарас(нявызн.) (недаступная спасылка). Budzma.org. Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2012. Праверана 18 студзеня 2011.